Беларускія апазіцыйныя палітыкі дамовіліся з украінскімі

0

Cтаршыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч дамовіліся пра ўзаемадзеянне апазицыі Беларусі і Ўкраіны, паведамляе www.svaboda.org.

Раней АГП у заяве па падзеях у Кіеве выказала «салідарнасць з прыхільнікамі еўраінтэграцыі, якія выйшлі на вуліцу, каб яшчэ раз засведчыць сваю прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям і стандартам».

Тым часам, ва Украіне пачаўся агульнанацыянальны страйк. Штабы нацыянальнага супраціву створаныя ва ўсіх абласцях, удзельнікі агульнанацыянальнай забастоўкі пачнуць блакаванне адміністрацыйных будынкаў.

Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтральнага штабу партыі “Бацькаўшчына” Аляксандр Турчынаў. “Мы будзем стаяць, пакуль урад і прэзідэнт несыдуць у адстаўку”, – гаворыць ён.

Дарэчы, ужо чацвёрты дэпутат сышоў з праўладнай Партыі рэгіёнаў. Палітолагі не выключаюць, што ў бліжэйшы час у Вярхоўнай Радзе Украіны створаць новую фракцыю, куды ўвойдуць амаль усе дэпутаты, якія адкалоліся ад фракцыі Партыі рэгіёнаў.


Няма запісаў для адлюстравання