БРСМ прапануе зляпіць Купалу і Коласа са старой паперы

У выставе прынялі ўдзел прадстаўнікі навучальных установаў сталіцы Палесся, якія прэзентавалі свае вынаходніцтвы: ветраную цуда-помпу, якая не толькі пампуе ваду, а і адганяе сваім шумам шкодных жывёлак з прысядзібных палеткаў, дадатковыя педалі для вучэбнага аўтамабіля ды іншыя цікавосткі.

Аўтарытэтнае журы ўзнагародзіла усіх удзельнікаў ганаровымі сертыфікатамі, а перамогу атрымалі сябры пінскай арганізацыі БРСМ, якія прыдумалі рабіць партрэты класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа з другаснай сыравіны. Такім спосабам аўтары праекту хацелі паспрыяць захаванню мастацкіх, культурных і духоўных каштоўнасцяў і выхаванню ў моладзі эканоміі і ашчаднасці.

Партрэты выкананыя з гафраванага кардону і рэшткаў самаклейнай паперы і прапануюцца для аздаблення кабінетаў вывучэння беларускай мовы і літаратуры, а таксама інтэр’ераў устаноў адукацыі, музеяў і прадпрыемстваў.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»