Спадарыня Кавалёва меркавала перад працэсам свайго сына, што ў Беларусі існуе пажыццёвае зняволенне. «Калі ж гэта адбылося са мною і маім сынам, калі я пабачыла, што ў нас асуджаюць невінаватых людзей, прыгаворваюць да смяротнага пакарання, то гаворка не ішла пра судовую памылку. Тут рэальна людзей падводзілі пад расстрэл. Проста гэта было некаму патрэбнае».

Хоць спадарыня бачыла, да чаго ідзе працэс, у яе заставалася надзея, што сына памілуюць. «Але, як відаць, я закранула самалюбства Лукашэнкі, не дала яму такой магчымасці. Сын мой не стаў маўчаць у судзе, стаў расказваць, што адбывалася. Я думаю, што тут крыху сыграла сваю ролю і помста».

Пра першы вобшук у кватэры Кавалёвых; пра тое, як спадарыня Любоў начавала падчас суда над сынам у сям’і ахвяры выбуху ў метро і пра спатканне маці ды асуджанага да смерці сына – у «Размове Калінкінай».   

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»