Дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стаў ксёндз Юрый Касабуцкі, які апошнія восем гадоў займаў пасаду канцлера Мітрапалітальнай курыі.

Дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі стаў ксёндз Юзэф Станеўскі, які да гэтага часу быў рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

Біскуп-намінант Алег Буткевіч, раней быў дэканам Віцебскім.

Усе біскупы-намінанты з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Гэта першыя біскупскія намінацыі ў Касцёле Беларусі пасля 14-гадовага перапынку.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, выступаючы два тыдні таму перад святарамі падчас іх агульнабеларускай сустрэчы ў Мінску, прывёў словы папы Францішка, аб ягоным уяўленні біскупскага служэння. Папа Рымскі, папрасіў перадаць святарам і біскупам Беларусі, што сярод іх “няма генерала і радавога – ёсць толькі браты”, якія павінны ісці разам, гаварыць паміж сабой, адкрыць сэрцы адзін аднаму.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»