Сёння ксяндзу Уладзіславу Лазару споўнілася 46 гадоў

7

Праз пару дзён ён можа адзначыць яшчэ адну дату – паўгода з дня арышту. Дагэтуль следчыя органы не далі больш-менш канкрэтных звестак у справе арыштаванага святара. Не дазволілі ніводнага спаткання, не перадалі Біблію і ружанец. Назіральнікам гэта дае падставы меркаваць аб тым, што на святара аказваецца псіхалагічны ціск і, калі дагэтуль няма ніякіх звестак, то, хутчэй за ўсё, ціск пакуль не даў следчым чакаемага выніку.

Тым часам, тысячы людзей, каб падтрымаць Уладзіслава Лазара, накіравалі яму паштоўкі, нават разумеючы, што яму іх не перададуць, і ён бліжэйшым часам нават не даведаецца пра гэтыя праявы салідарнасці. За час ізаляцыі святара з ім меў кароткае спатканне папскі нунцый Гуджароцці.

Нагадаем, прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый звярнуліся да міжнародных арганізацый, каб тыя прызналі Уладзіслава Лазара вязнем сумлення. Сотні вернікаў штодня замаўляюць імшу за арыштаванага святара. Частку сабраных подпісаў (гэта больш за 5 тысяч) перадалі ў генпракуратуру і КДБ. Збор подпісаў працягваецца. Прадстаўнікі інтэлігенцыі таксама  звярнуліся ў КДБ і пракуратуру з просьбай выпусціць Лазара пад падпіску аб нявыездзе.


Няма запісаў для адлюстравання