Нагадаем: Вячаслава Піліпука судзілі двойчы. Першы раз – за тое, што 1 жніўня ён разам з жыхарамі вуліцы Калініна ўдзельнічаў у сходзе супраць будаўніцтва шматпавярховага дома ў двары і без таго перанаселенага раёна. Людзі сабралі подпісы і наведалі выканкам Першамайскага раёна, куды іх не прапусцілі ахоўнікі. Піліпука абвінавацілі ў арганізацыі схода і аштрафавалі на 10 базавых велічыняў.

Другі раз Піліпука судзілі за пікет і збор подпісаў жыхароў ваеннага гарадка супраць вырубкі векавога леса пад будаўніцтва “Аўдзі-цэнтра” каля праспекта Незалежнасці. Пікет адбыўся 5 жніўня. За гэта Вячаслава і яшчэ двух жыхароў мікрараёна пакаралі штрафамі ў 10 базавых велічыняў. Гэты прысуд гарадскі суд пакінуў у сіле.

Вячаслаў Піліпук заявіў “Народнай Волі”: “Я лічу, што гарадскі суд не мог пайсці на тое, каб адмяніць абодвы прысуды, бо ўлады зацікаўленыя ў тым, каб гараджане баяліся выступаць супраць ушчыльнення і знішчэння зялёных зон у сталіцы. Насамрэч людзі ахвотна падпісваліся пад заявай супраць знішчэння леса. Ніводны чалавек не адмовіўся паставіць свой подпіс, нягледзячы на тое, што побач з намі стаялі міліцыянты і загадвалі спыніць несанкцыянаванае мерапрыемства. Людзі абураліся і казалі, што іншага выйсця няма, бо не будуць жа ўлады даваць дазвол на правядзенне пратэстнай акцыі супраць іх палітыкі”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»