Гэткая інфармацыя па выпускніках ЕГУ, сярод іншых звестак пра іх, была атрыманая ў выніку правядзення першага ўсеагульнага апытання выпускнікоў ЕГУ, паведаміла “Народнай Волі” прадстаўніца Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Юрга Кевішайтэ.

Паводле атрыманых вынікаў, больш за 90% выпускнікоў ЕГУ маюць працу, і пераважная большасць згодная са сцверджаннем, што падрыхтоўка, атрыманая ў ЕГУ, дапамагла ім дасягнуць поспеху. Каля паловы выпускнікоў ЕГУ працуюць у прыватным сектары эканомікі, улучна з незалежнымі СМІ, няўрадавымі арганізацыямі і прыватнымі кампаніямі. 19% маюць уласны бізнэс, а 11% працуюць на беларускія дзяржаўныя ўстановы.

Усеагульнае апытанне выпускнікоў ЕГУ праводзілася ўпершыню. Да ўдзелу ў ім запрашаліся ўсе выпускнікі, якія скончылі ЕГУ ў мінскі і віленскі перыяды. Удзел у апытанні ўзялі 47% актыўных выпускнікоў (289 рэспандэнтаў сярод 611 выпускнікоў, якія падтрымліваюць кантакт з ЕГУ).

Амаль 70% рэспандэнтаў сцвярджаюць, што ЕГУ натхніў іх на праяўленне больш актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама больш за 70% адзначаюць, што дзякуючы ЕГУ яны пачалі больш шанаваць сваю беларускую спадчыну. Пераважная большасць зазначыла, што ім падабаецца падтрымліваць сувязь з былымі аднагрупнікамі і што яны хацелі б далучыцца да мясцовых клубаў выпускнікоў ЕГУ.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»