23 лістапада 17 жыхароў Слуцка сабраліся для прагляду фільма “40 дней сялянскай рэспублікі”, які зняты дзяржаўным каналам “ГНТ” і прысвечаны адметнай падзеі ў гісторый краіны — Слуцкаму паўстанню. Кінапрагляд быў арганізаваны ў маленькай зале Казловіцкага дома культуры. Але праз дзесяць хвілін пасля пачатку мерапрыемства ў залу ўварваліся супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі праванарушэнняў Слуцкага РАУС, якіх узначальваў начальнік аддзела Дзмітрый Шклярэўскі.

Пра тое, што адбывалася далей, расказвае грамадская актывістка, былая настаўніца гісторыі Зінаіда Цімошак:

“У нашым горадзе ў канцы лістапада кожны год адбываюцца мітынгі ў гонар гадавіны Слуцкага паўстання. Многія мае знаёмыя ўжо пажылыя людзі, якія вучыліся яшчэ па савецкіх падручніках. Мне ўжо надакучыла ім тлумачыць, чаму наш горад такі прывабны для штогадовых вандровак людзей з нашых гарадоў. Тут як раз патэлефаванала Ніна Стужынская, кандыдат гістарычных навук, аўтар кнігі пра Слуцкае паўстанне, якая кансультавала пастаноўшчыкаў фільма. Папытала, ці ёсць цікавасць у людзей да фільма. Цікавасць у людзей была.

Дамовіліся наконт памяшкання ў Казловіцкім доме культуры, паколькі там ёсць экран і лепшыя магчымасці для прагляду. Ніякіх папярэдніх заявак не падавалі ў райвыканкам, паколькі не ведалі, ці збяруцца людзі, ці знойдзем транспарт (Казловічы знаходзяцца прыкладна ў 8 кіламетрах ад Слуцка). Да таго ж, мы не збіраліся мітынгаваць, ці абмяркоўваць праблемы і не лічылі, што міліцыя аб’явіць гэта незаконнай сходкай.

Аўдыторыя сабралася, у асноўным, пажылая. Многім даўно пераваліла за 70 гадоў, яны рады былі сабрацца і паглядзець фільм пра гістарычныя падзеі горада.

А Шклярэўскі і міліцыянты ўстроілі такі вэрхал, што людзі да гэтага часу не могуць апомніцца. Не паспела Ніна Стужынская сказаць колькі ўступных слоў да фільма, як ў дзверы пагрукалі і на парозе стаяў начальнік аддзела Шклярэўскі. Людзі прасілі яго прысесці, паглядзець, чым яны займаюцца, паслухаць цікавага чалавека, але ён быў няўмольны.

Міліцыя разагнала кінапаказ пра Слуцкае паўстанне

Спачатку на допыт вызвалі мяне, пасля міліцыянты раздзяліліся на “тройкі” і вялі “апытванні” людзей адразу ў 4-5 памяшканнях.

Міліцыя разагнала кінапаказ пра Слуцкае паўстанне

Цягнулася гэтая дрэнная справа больш за дзве гадзіны. Пасля ўдзельнікаў прагляду фільма адпусцілі, а мяне завезлі ў Слуцкі РАУС, паколькі я адказалася падпісваць адміністратыўны пратакол, напісаны маленькімі літарамі неразборлівым почыркам Шклярэўскага. Адначасова запатрабавала весці са мной размову на белмове і скласці на гэтай жа мове пратакол. Міліцыянт Шклярэўскі паспрабаваў размаўляць на мове, а пасля стаў шукаць перакладчыка. Спачатку хацеў назначыць мне перакладчыкам дырэктара Казловіцкага дома культуры Аляксандра Туміловіча, але я адказалася ад яго паслуг. Туміловіч цудоўна валодае беларускай мовай, пастаноўшчык выдатных спектакляў. Але пад час гэтай “аблавы” выглядзеў знясіленым. Было зразумела, што яго чакаюць наперадзе вялікія непрыемнасці.

У адносінах да мяне ў РАУС складзены адміністратыўны пратакол аб парушэнні артыкула 23.34.Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэнях — парушэнне парадку арганізацыі правядзення сходаў. Папярэджана аб тым, што справа будзе перададзена ў суд”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»