Баўмгертнера перадалі расійскім праваахоўнікам, ён ужо ў Маскве

0

Пра перадачу Баўмгертнера паведамілі ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.

Пра тое, што Генпракуратура нашай краіны прыняла рашэнне выдаць гендырэктара “Уралкалія” ў Расію, стала вядома ўдзень у чацвер.

Нагадаем, Уладзіслава Баўмгертнера  затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Пазней гендырэктару “Уралкалія” ў Беларусі змянілі артыкул абвінавачання, цяпер яго падазраюць у крадзяжы.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымнай кватэры ў Мінску. Матэрыялы па яго справе, перададзеныя ў Расію, склалі 19 тамоў. Запыт аб экстрадыцыі ў Расію гендырэктара “Уралкалія” быў дасланы ў Беларусь у канцы кастрычніка.

Баўмгертнера перадалі расійскім праваахоўнікам, ён ужо ў Маскве

Баўмгертнера перадалі расійскім праваахоўнікам, ён ужо ў Маскве

Баўмгертнера перадалі расійскім праваахоўнікам, ён ужо ў Маскве

Баўмгертнера перадалі расійскім праваахоўнікам, ён ужо ў Маскве


Няма запісаў для адлюстравання