У Маскве затрымалі мастака, які ўзяў на сябе віну за тэракт у Мінску

Мастака затрымалі на Пушкінскай плошчы ў Маскве пасля праверкі дакументаў у грамадзян “нефармальнай знешнасці”, інфармуе РБК.

Лімонаў з’яўляецца адным са стваральнікаў арт-групы “Ліпавы квет”. З 2010 года ўдзельнікі групы пачалі весці актыўную дзейнасць у жанры “фабрыкацыі” рэальнасці, сацыяльных адносін і ладу мыслення беларусаў.

Праваахоўныя органы Беларусі зацікавіліся Лімонавым пасля акцыі “Кіпіш у аўтобусе №23” напрыканцы 2011 года. Тады мастак згуляў ролю “гарадскога вар’ята” і заклікаў пасажыраў не маўчаць, а выказаць абурэнне падзеямі ў Беларусі. З тых часоў, паводле некаторых звестак, ён пражывае ў Маскве.

31 снежня 2011 года ў жывым эфіры тэлекампаніі “Дождж” Лімонаў зачытаў афіцыйны зварот да генпракурора Беларусі. Ён узяў на сябе адказнасць за тэракты ў мінскім метро і Віцебску, у якіх загінулі 15 чалавек. Гэтай заявай мастак хацеў выратаваць асуджаных на смерць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Аднак заява не дапамагла, і смяротны прысуд быў выкананы ў сакавіку 2012-га.

Фота — n-europe.eu

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»