Раней меркавалася, што Тэхрэгламент будзе канчаткова ўведзены толькі з 1 ліпеня 2014 года.
У сваім звароце Шумчанка нагадвае, што яшчэ 8 гадоў таму, у сакавіку 2005 года, Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі.
Анатоль Шумчанка: “У 2005 годзе дадзена было даручэнне ўраду — стварыць аптовыя базы. Аптовыя базы за восем гадоў не стварылі! І зараз яны хочуць за месяц стварыць… Ведаеце, гэта стаіць у адным шэрагу з дрэваапрацоўкай і іншымі даручэннямі Лукашэнкі. Іх ніхто не выконвае, і яго ніхто не слухае, атрымоўваецца…”
Нагадаем, некалькі дзён таму віцэ-прэм’ер Пётр Пракаповіч паведаміў, што дзяржаўныя структуры створаць аптовыя базы. На іх, нібыта, прадпрымальнікі і змогуць атрымоўваць тавары, а не звяртацца да пасярэднікаў.
У сваю чаргу, лідар прадпрымальнікаў кажа, што ім таксама не патрэбныя пасярэднікі для размовы з Лукашэнкам. Шумчанка ўжо накіраваў свой ліст электроннай поштай у Адміністрацыю прэзідэнта.
Фота — gazetaby.com
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!