Грамадзяне просяць прызнаць ксяндза Лазара вязнем сумлення

3

Нагадаем: пра арышт ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля ліпеньскай заявы Аляксандра Лукашэнкі пра затрыманне супрацоўніка беларускіх спецслужбаў за працу на замежныя дзяржавы. Лукашэнка сказаў, што шпіён звязваўся з замежнымі спецслужбамі праз прадстаўніка каталіцкага касцёла. Пазней яму прад’явілі абвінавачванне ў перадачы грошай і матэрыяльных каштоўнасцяў чалавеку, якога падазраюць у шпіянажы на карысць іншай дзяржавы. Уладзіславу Лазару пагражае да 15 гадоў турмы.

Падчас прэс-канферэнцыі Зміцер Дашкевіч заявіў, што ўсе довады прадстаўнікоў праваабарончых структур аб тым, што яны не бачылі матэрыялаў крымінальнай справы не могуць лічыцца аргументам на карысць таго, што могуць быць падставы для таго, каб трымаць ксяндза Лазара пад вартай. Ён заявіў: “Усе ўжо добра ведаюць, як у нас могуць фабрыкавацца такога кшталту справы. Вернікі, якія былі знаёмыя з ксяндзом, у адзін голас заяўляюць, што ён быў адным з самых яскравых святароў і крыштальна чыстым чалавекам. Зразумела, што гэта магла быць адна з прычынаў таго, чаму ён апынуўся ў “амерыканцы”. Мы будзем дабівацца, каб яго прызналі вязнем сумлення. Не варта чакаць суду, тым больш, што той суд невядома калі будзе, а, калі і будзе, то за зачыненымі дзвярыма. Гэта ўсё нам добра знаёма”.

Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД і Ганна Шапуцька з ініцыятывы “За волю” распавялі пра тыя захады, якія ўжо зроблены грамадскасцю: сабралі і перадалі ў пракуратуру і КДБ больш за 5 тысяч подпісаў, накіравалі зварот ад беларускай інтэлігенцыі, штодня адбываюцца імшы ў абарону Уладзіслава Лазара.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі распавялі пра зварот да з’езду каталіцкіх святароў у Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Беларусі, у якім заклікалі дэлегатаў з’езду выступіць у абарону ксяндза Лазара.

Павел Севярынец асабіста наведаў Чырвоны каксцёл, у якім адбываецца з’езд і перадаў зварот святарам.

19 лістапада а 18 гадзіне ў сядзібе партыі БНФ адбудзецца акцыя салідарнасці з ксяндзом Уладзіславам Лазарам. Людзі могуць туды прынесці грошы, каб потым можна было перадаць іх сваякам святара, якія мусяць аплочваць паслугі адвакатаў і набываць прадукты для перадач.


Няма запісаў для адлюстравання