У Беларусі канфіскавалі першы аўтамабіль у п’янага кіроўцы

Кіроўцу спынілі на МКАД супрацоўнікі ДАІ праз 4 дні пасля ўступлення ў нашай краіне ў сілу паправак у заканадаўства, якія зрабілі больш жорсткай адказнасць за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Медасведчанне паказала наяўнасць у крыві мужчыны амаль 1 праміле алкаголю. Да гэтага — 25 кастрычніка — кіроўца за такое парушэнне быў аштрафаваны і пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

Як паведамляе “Интерфакс-Запад”, суд прыняў рашэнне пра канфіскацыю аўтамабіля “Fiat”. Яго выставяць на таргі, у якіх былы гаспадар зможа паўдзельнічаць на агульных падставах. Цану машыны ўстановіць спецыяльная камісія. Адзначым, што аўтамабіль п’янага кіроўцы быў зарэгістраваны на іншую асобу, але гэта цяпер не з’яўляецца перашкодай для канфіскацыі.

Таксама, паводле рашэння суда, кіроўца атрымаў 1 год і 6 месяцаў папраўчых працаў з утрыманнем 20% месячнага заробку, яго аштрафавалі на 39 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, мужчына пазбаўлены права займацца дзейнасцю ў выглядзе кіравання транспартным сродкам на 3 гады.  

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»