Лешак ШАРЭПКА: Мы выступаем за спрашчэнне візавага рэжыму, нават – за адмену візаў

0
— Агульная мяжа — гэта наш шанц, а не праблема, – сказаў пасол. – Трэба лібералізаваць візавую палітыку. Мы выступаем за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму і нават — каб візаў у адносінах з Беларуссю наогул не было. Але ў гэтым плане не ўсё залежыць ад нас, таму што гэта павінна быць агульнае рашэнне краін Еўрасаюза.

А ўвогуле, у мінулым годзе мы выдалі беларусам 350 тысяч візаў. У гэтым годзе за першае паўгоддзе выдадзена ўжо 180 тысяч візаў. Уявіце сабе, што 3,5 працэнты грамадзян Беларусі маюць польскія візы. Гэта велізарны масштаб!

Па словах пасла, ёсць шэраг прапаноў для беларускага ўрада, але яны пакуль застаюцца без адказу. “Магчыма, па візаваму пытанні ў бліжэйшай будучыні арганізуем з беларускім бокам нейкія кансультацыі”, – дадаў ён.


Няма запісаў для адлюстравання