З 15 снежня Польская Чыгунка (PKP) уводзіць новы расклад руху.

Як паведаміла дырэктарка PKP „Pэгіянальныя перавозкi” Эльжбета Залуска, да двух цягнікоў на трасе „Беласток-Гародня-Беласток”: ранішняга і вечаровага, будзе дададзены трэці, інфармуе www.radyjo.net.

З Беластока цягнік будзе выязджаць у 05.40, з Гродна — у 10.20 (прыезд у Беласток ў 13.22). Дамова з міністэрствам на гэты трэці цягнік, на новы расклад падпісаная на 2014-2015 год”, – растлумачыла прадстаўніца PKP „Pэгіянальныя перавозкi”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»