Прычым тыя вучні, якія спазняюцца на ўрокі, адпраўляюцца адрабляць працоўную павіннасць фактычна «аўтаматам».

Сярэдняя школа №6 знаходзіцца на вуліцы Ленінскай. Гэтая навучальная ўстанова знаходзіцца непадалёк ад дрэваапрацоўчага прадпрыемства.

«Гэта праўда!!! Класная кіраўніца майго сына пыталася дазволу на яго працу па ўборцы тэрыторыі «Барысаўдрэва»!!!  Учора а 14-00 бацькі пецярых хлапчукоў далі згоды, двое спазніўшыхся на ўрокі – былі гэтак жа, у пакаранне, адпраўленыя туды ж!!! 6-ая сярэдняя школа!!! Майму дзіцяці вучыцца яшчэ два гады! Куды нам дзявацца?», – не можа стрымаць эмоцыяў маці аднога з школьнікаў.

«Сёння раніцай мне адзін настаўнік шостай школы таксама казаў аб тым, што ўчора з самага ранку на «Барысаўдрэў» збіраліся адпраўляць дзяцей», – паведамляе нам ужо іншы наш чытач.

Акрамя таго, нам паступіла інфармацыя, што і навучэнцы Барысаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя (колішняе ПТВ №62) таксама маюць адпрацаваць на прыборцы тэрыторыі барысаўскай «запалкі».

Вучняў 9-11 класаў школы №6 адпраўляюць адпрацоўваць на «Барысаўдрэў»

Так выглядае тэрыторыя «Барысаўдрэва». Прынтскрыны ont.by

А на самім прадпрыемстве тым часам тры наступныя суботы ўжо абвешчаныя суботнікамі, на якіх абавязаны адрабіць усе супрацоўнікі завода. Таксама да ліпеня, да новага часу Х, калі «Барысаўдрэў» чакае новая праверка на мадэрнізацыю, пра звальненні адміністрацыя параіла нават забыцца.

 

Вучняў 9-11 класаў школы №6 адпраўляюць адпрацоўваць на «Барысаўдрэў»

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»