Зміцер Дашкевіч падаў скаргу ў пракуратуру
11 лістапада сустаршыня незарэгістраванага “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч падаў скаргу пракурору г. Мінска з просьбаю праверыць на адпаведнасць стандартам умовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Па меркаванні палітыка, умовы гэтыя ёсць антычалавечымі, якія па міжнародных стандартах можна прыраўняць да катаванняў, паведамляе www.mfront.net.
У скарзе Зміцер Дашкевіч пералічвае негатыўныя моманты знаходжання затрыманых у Цэнтры ізаляцыі, а напрыканцы дадае:
– На завяршэнне звяртаю вашую ўвагу на тое, што ў абвешчаны гарантам трох змененых канстытуцыяў Год беражлівасці, у ЦІП у многіх камерах працякаюць краны і ўнітазы, з якіх суткамі цячэ халодная і нават гарачая вада. І лагічней было б, каб МУС РБ эканоміў не на ежы і лямпачках, катуючы тым самым затрыманых, а на вадзе, якая кубаметрамі выліваецца невядома для чаго.
Нагадаем, што днямі суд Цэнтральнага раёна сталіцы асудзіў Змітра Дашкевіча да 3 сутак арышту. На волю ён выйшаў 9 лістапада.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!