Цяпер працоўны кантракт падпісваецца на год, а не на пяць, і магчымы зніжэнні заробку.
Працоўныя запатрабавалі сустрэчы з прадстаўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на “Граніце”, але механік Аляксандр Крукоўскі прапанаваў пісаць афіцыйны зварот і магчыма тады дзяржаўны прафсаюзнік выслухае працоўных. Не хоча размаўляць з кіроўцамі і непасрэдны начальнік Кіслюк.
Алег Стахаевіч адзначае, што хоць працоўныя і абураныя, але страх мацней:
– Пакуль захоўваецца зона камфорту ў плане заробку. Хаця гэтыя моманты, якія з’явіліся апошнім часам, будуць памяншаць заробак. Усё ж я спадзяюся, што там з’явяцца нефармальныя лідары. Заробкі будуць памяншацца, таму што ёсць кім замяніць. Калі кіроўца “БелАЗа” сёння працуе за 10-20 мільёнаў, але затым ён будзе вымушаны працаваць за 4 мільёны, калі за 4 ён не будзе працаваць, то яго заменяць іншым работнікам.
Кіраўнікі “Граніту” пры любым моманце прыгадваюць працоўным, што такое пагаршэнне выклікана іх удзелам у незалежным прафсаюзе, што яны дарма пісалі заявы аб выхадзе з ФПБ. Калі ў кіроўцаў “БелАЗаў” заробак пакуль не ўпаў, то ў экскаватаршчыкаў знізіўся ў 1,5-2 разы.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!