Па словах жонкі экс-кандытата ў прэзідэнты, Марыны Адамовіч, яму перасталі грукаць  у дзверы, што не дазваляла Статкевічу адпачыць уначы:

– Ён тэлефанаваў і сказаў, што зараз усё спакойна, перадачу яму перадалі. Ён у добрым настроі, кажа, што ўсё ў парадку. Адзінае, што зараз адключана ацяпленне, але ўключылі цёплую ваду, гэта дазваляе сагрэцца.

Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю вулічных беспарадкаў 19 снежня 2010 года. 

Сваёй віны Статкевіч не прызнаў і сазаў у судзе, што заклікаў на мітынг пратэсту супраць фальшавання выбараў. Былы кандыдат у прэзідэнты адбывае ў Магілёўскай крытай турме.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»