Мінфін: “Нашыя эксперты цяпер абмяркоўваюць гэты праект, але зараз больш хапае працы з бюджэтам. Як толькі нешта з’явіцца па праекце “Вялікая сям’я”, мы адразу запросім журналістаў. Ні з чым да журналістаў не пойдзеш”.
Нагадаем, у пачатку кастрычніка падчас наведвання завода “БелАЗ” у Жодзіне Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае (гл. відэа): “Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын. Сем’і як падтрымаць… Вось праект “Вялікая сям’я” мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч долараў. Мы ў доларах адкрываем рахунак. За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем. А калі яшчэ ты сам на гэты рахунак грошы кладзеш, то мы ў два разы больш даем”.
Кіраўнік дзяржавы абяцаў знайсці грошы на праект. З’явіліся падлікі, што штогод спатрэбіцца каля 2 мільярдаў долараў. Праз некалькі дзён на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго “няправільна зразумелі”. Ён падкрэсліў, што існуе прапанова і там няма гаворкі пра мільярды долараў: “па адным варыянце трэба будзе на выплаты ў год 350 мільёнаў долараў, па іншым — каля 800 мільёнаў долараў у год”.
Паводле Лукашэнкі, гэта будзе залежыць і ад эканамічнай сітуацыі ў краіне. “Калі з пенсій, заробкаў забяру гэты мільярд, людзі зразумеюць мяне”, — запэўніў прысутныхкіраўнік Беларусі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!