Нацыянальная авіякампанія “Белавія” не баіцца канкурэнцыі з авіякампаніямі – лоўкостэрамі з суседніх краін, беларускі перавозчык нават гатовы адкрыць рэйс Менск- Вільня. Пра гэта на прэс – канфэрэнцыі ў ў Менску заявіў генэральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

А. Гусараў: Мы, дарэчы, плянуем адкрыць, магчыма, у бліжэйшы час рэйс зь Менска ў Вільню, але не для падвозу нашых пасажыраў для лоўкостэраў, а таму што зь Летувы ёсьць пэўны попыт.

Ён распавёў аб плянах беларускага авіяперавозчыка па разьвіцці гібрыднай мадэлі, якая спалучае клясычныя прынцыпы працы й элемэнты лоўкостаў.

“У залежнасьці ад попыту на кожным канкрэтным рэйсе фармуюцца тарыфы. Няма попыту – прадаюцца квіткі, умоўна, за 70-80 эўра, падвышаецца попыт, актыўна пачынаецца продаж – зачыняюцца ў аўтаматычным рэжыме танныя тарыфы. Вы пасьпелі купіць за 80 эўра, я прыходжу купляць заўтра – у мяне 120 эўра “, – патлумачыў кіраўнік прадпрыемства сутнасць гібрыднай мадэлі. – сказаў Гусараў.

Паводле яго слоў, на большасьці рэйсаў “Белавія” будзе ўжываць дадзеную мадэль.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»