Следства па выбуху скончылася ў сакавіку 2012 года. Вінаватымі прызналі тры асобы, якія непасрэдна адказвалі за тэхніку і бяспеку на прадпрыемстве. Родзічы загінуўшых з таго часу нязгодныя з такім рашэнням, бо лічаць вінаватым экс-дырэктара Ларана Арыніча, які хаваецца ад праваахоўных органаў Беларусі ў Заходняй Еўропе.
Маці загінулага Яўгена Рапуты, Людміла Уладзіміраўна, кажа, што беглы дырэктар павінен адказаць перад правасуддзем:
– Самы галоўны, хто вінаваты ў гэтай трагедыі, застаўся беспакараны. Усе ведаюць, што зараз ён у вышуку, хоць добра ведаюць, што ён знаходзіцца ў Польшчы. І чамусьці ён – у вышуку. Як гэта разумець? Столькі загінула маладых! Каму наканавана было застацца, тыя засталіся: хто не выйшаў на працу, хто замяніўся. А каму наканавана было памерці, той загінуў.
Прычынаю выбуху прызнаны тэхнічны фактар, парушэнне бяспекі і эксплуатацыі. Штогод, 25-га кастрычніка, родзічы загінулых збіраюцца каля мемарыяльнай шыльды, якую ўсталявала адміністрацыя “Пінскдрэва” каля месца трагедыі ў гонар памяці працоўных.
Фота pinsknews.by
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!