Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “ Беларуская асацыяцыя журналістаў” супрацоўнік выдавецтва Павел Касцюкевіч.
Паведамленне пра спыненне ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць індывідуальны прадпрымальнік Ігар Логвінаў атрымаў акурат месяц таму. У ім гаварылася, што адпаведнае рашэнне прыняла калегія Мінінфарма 20 верасня, і ў той жа дзень быў падпісаны загад.
Ліцэнзія адклікалася “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Такім парушэннем, на думку Мінінфармацыі, стаў выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім 18 красавіка 2013 года (“Логвінаў” быў выдаўцом альбома).
У выдавецтве лічаць, што пазбаўленне ліцэнзіі адбылося незаконна. 7 кастрычніка уладальнік выдавецтва, Ігар Логвінаў накіраваў у Мінінфармацыі ліст з абгрунтаванем сваёй пазіцыі і просьбай адмяніць загад. Адказу на гэты ліст пакуль няма.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!