Перадалі яму спіс са 100 подпісамі за правядзенне рэферэндуму і абмеркавалі пытанні, якія цікавілі прысутных, кажа Валянцін Лазарэнкаў:
– Іх цікавілі пытанні “Народнага рэферэндуму”, праца кампаніі “Гавары праўду!” па Законе аб зваротах грамадзян, цікавіліся мерапрыемствамі, звязанымі з ушанаваннем памяці Кастуся Каліноўскага, і шэраг іншых. Планавалася, што гэтая сустрэча працягнецца каля двух гадзін. Але нам не хапіла нават і чатырох, каб паспець абмеркаваць усе пытанні.
Па словах Валянціна Лазарэнкава, чарговая сустрэча з актывістамі ў Мікашэвічах адбудзецца праз месяц. На ёй будзе абмеркавана, што ўдалося зрабіць па праблемных пытаннях. Таксама аматар гісторыі Віталь Каліноўскі раскажа прысутным пра паўстанне Кастуся Каліноўскага ў Пінскім і Лунінецкім раёнах.
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!