– Мы не атрымалі ніякай інфармацыі з беларускай амбасады. Візіт не можа адбыцца.

Два тыдні таму старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту па справах Беларусі накіраваў адмысловы ліст у пасольства Беларусі ў Бруселі з просьбай выдаць візы чатыром дэпутатам Еўрапейскага парламенту з мэтай афіцыйнага візіту ў Беларусь. 

Першы сакратар беларускага прадстаўніцтва ў Бруселі Яраслаў Васільеў паведаміў, што з Міністэрства замежных спраў Беларусі яшчэ няма адказу:

– Шчыра кажучы, нічога няма на дадзены момант. Я б пра гэта ведаў.

Візіт еўрадэпутатаў у Беларусь адтэрмінаваны другі раз. Першапачаткова дэпутаты планавалі наведаць Менск ў ліпені. Тады бакі не змаглі дамовіцца, паколькі беларускі бок прадумовай візіту паставіў сустрэчы еўрадэпутатаў з непрызнанымі Бруселем дэпутатамі Беларускага парламенту.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»