Самымі рэйтынгавымі аказаліся:

1. Ці згодныя Вы з тым, што кіраўнікі выканаўчай улады (мэры гарадоў, старшыні гар- і аблвыканкамаў) павінны напрамую абірацца грамадзянамі Беларусі, што жывуць на адпаведных тэрыторыях?

2. Ці згодныя Вы з тым, што адна асоба не можа быць прэзідэнтам Беларусі больш за два тэрміны?

3. Ці згодныя Вы з тым, што важныя рашэнні ў жыцці краіны (ад прыватызацыі буйных прадпрыемстваў і будаўніцтва АЭС да ўдзелу ў палітычных ці ваенна-палітычных саюзах) павінны прымацца на мясцовых ці ўсебеларускіх рэферэндумах?

4. Ці згодныя Вы з  тым, што Беларусь павінна ўзяць курс на далучэнне да Еўрасаюзу?

5-6. Ці падтрымліваеце Вы ўвядзенне ў Беларусі права прыватнай уласнасці на зямлю?

Ці трэба ў Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне?

Нагадаем, днямі свае пытанні на “Народны рэферэндум” назвала Партыя БНФ. Канчатковы агульны спіс з 10 пытанняў будзе складзены да 24 кастрычніка ў выніку абмеркавання ініцыятараў кампаніі і грамадска-палітычных структураў, што яе падтрымалі.

Затым на працягу двух тыдняў спіс будзе скарочаны да пяці пазіцый – і пачнецца збор подпісаў у падтрымку вынясення гэтых пытанняў на рэферэндум.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»