Паводле Пётры Садоўскага, параўноўваць сённяшнія дзве партыі БНФ з першапачатковым рухам некарэктна: цяпер іншыя часы, кожны заняў сваю нішу. Частцы людзей не ставала мужнасці, бо дзеля таго, каб быць змагаром, трэба перамагчы страх, перайсці пэўную мяжу, як гэта зрабілі звольненая настаўніца гісторыі Наталля Ільініч, Павал Севярынец, Мікола Статкевіч. Апроч гэтага, наступіла эпоха выжывання, хтосьці перайшоў у бізнес.
Паводле суразмоўцы, ува ўсіх былых рэспубліках СССР настаў перыяд, калі народ перасыціўся змаганнем. «Калі прайшла хваля рэвалюцыяў і чалавек пачаў глядзець, за што купіць чаравікі, усе яму надакучылі: і БНФ, і не БНФ».
Пётра Садоўскі зазначае, што моўная палітыка, за якую часта крытыкуюць БНФ, была ўзважаная. І шмат якія людзі ахвотна пераходзілі на родную мову. «Я быў у Нямеччыне 3 гады амбасадарам, прыехаў – я ўжо не пазнаваў: міністры гавораць па-беларуску, шыльды па-беларуску. Божачка!»
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!