Сярод іх былі Лявон Баршчэўскі, Валянцін Голубеў, Алег Трусаў, Алесь Суша, Сяргей Антончык, Пётр Садоўскі ды іншыя.
Адзін са стваральнікаў БНФ Вінцук Вячоркасказаў, што з’яўленне Аргкамітэту руху 25 гадоў таму – падзея гістарычная. Беларускаму Народнаму Фронту ўдалося дамагчыся Незалежнасці краіны і натхніць народ на барацьбу за гэта. Але зараз паўстаюць новыя выклікі:
– Што рабіць далей? Ці выкананая нашая місія? Ці здольныя і ці павінны мы яднаць і надалей людзей на традыцыйных “фронтаўсіх” каштоўнасцях? А “фронтаўскія” каштоўнасці – гэта Незалежнасць і Свабода, як неразрыўныя вартасці. Я адчуў, што сёння сабраліся людзі, якія ахвяравалі вялікую частку жыцця, можна сказаць, што і ўсё жыццё, на барацьбу за гэтыя нашыя беларускія ідэалы.
Вінцук Вячорка ўпэўнены, што гэтыя людзі, стваральнікі Беларускага Народнага Фронту, і цяпер гатовыя працягнуць барацьбу за незалежную, дэмакратычную Беларусь.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!