Андрэй Будрэвіч тройчы звяртаўся да чэшскіх уладаў з хадайніцтвам аб палітычным прытулку. Ягоным галоўным аргументам было тое, што ў Беларусі яго могуць пераследваць за падтрымку апазіцыі. Усе тры хадайніцтвы былі адхіленыя. Будрэвіча хацелі выдаць беларускім уладам, бо тыя заяўлялі, што ён абвінавачваецца ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў. Пазней яго арыштавала чэшская паліцыя.

Еўрапейскі суд па правах чалавека прыйшоў да высновы, што Чэхія парушыла артыкул 13 Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, якая гарантуе права на эфектыўны сродак прававой абароны, у спалучэнні з артыкулам 3 — забарона катаванняў, антыгуманнага і прыніжаючага годнасць абыходжання і пакарання.

Разам з тым Будрэвічу адмовілі ў кампенсацыі ў памеры 50 тысяч еўра, якую ён патрабаваў ад чэшскіх уладаў, інфармуе novinky.cz

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»