Пакуль што на бліжэйшым паседжанні Рады Еўразвязу, якая пройдзе 21 кастрычніка ў Люксембургу, пытанне Беларусі не пазначана ў павестцы дня.

Першы сакратар беларускага прадстаўніцтва ў Брусэлі адзначае, што ў гэтым пытанні ніякіх кансультацыяў не праводзіцца.

– Гэта будзе працэдура выключна Еўрапейскага звязу, унутраная, з якой нас ніколі не знаёмяць і не кансультуюцца з намі адносна гэтай працэдуры. Як дыпламат – прадстаўнік Беларусі, вельмі быў бы ўдзячны, каб гэтыя санкцыі былі прыпыненыя, або знятыя зусім. Мабыць у Еўразвязе ёсць нейкія сілы, якія жадаюць, каб нашыя адносіны не паляпшаліся. Пажадана, каб гэтых санкцый не было. Тое, што яны зараз ёсць, ускладняе задачу, каб палепшыць нашыя адносіны з Еўразвязам.

Цяпер пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЕЗ трапляюць 243 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка. У апублікаваным папярэднім парадку дня Рады міністраў замежных спраў Еўразвязу пытанне па Беларусі пакуль не ўключана.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»