Забег быў прысвечаны аднаму з беларускіх палітвязняў – экс-кандыдату на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу.

Арганізатары паведамілі, што мерапрыемства адбылося ў рамках праекта “Сілезія”. Жыхарам Катавіцэ і Верхняй Сілезіі распавядалі пра агульную сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і пра беларускіх палітвязняў.

У забегу на 5 кіламетраў удзельнічалі каля 50 чалавек. Пераможцы атрымалі з рук жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч пуцёўкі ў Брусель.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»