Свята было ўстаноўленае ў памяць пра падзею, якая адбылася ў Х стагоддзі ў Візантыі. У час сарыцынскай аблогі Канстантынопаля вернікі ўбачылі ў храме Божую Маці, якая, зняўшы з галавы хустку, распасцерла яе, бы покрыва, над людзьмі, сімвалічна ахінаючы іх ад небяспекі. Гэта стала бачным знакам мацярынскай апекі Божай Маці, таго, што яна і раней была заступніцай чалавечага роду, хадайніцай і надзейнай пасярэдніцай паміж людзьмі і Яе Сынам.

Свята Пакрова якраз ставіць націск на заступніцтва Божай Маці, яе хадайніцтва перад Сваім Сынам. Яна па-мацыярынску апекуецца вернікамі, пасярэднічае паміж людзьмі і Богам. Адсюль у царкоўных песнях, акафістах, гімнах і назовах ікон моцна падкрэсліваецца той факт, што яна «застуцпніца ўсердная», «скорапаслушніца», «усіх смуткуючых радасць».

На нашых землях святкаванне Пакрова і першыя храмы з’явіліся ў ХІІ стагоддзі. У Маскве знаходзіцца пабудаваны Іванам Грозным Пакроўскі храм, званы храмам Васіля Блажэннага. Пасля працяглага і незразумелага перапынку, прыблізна паўстагоддзя таму, свята вярнулася ў Грэцыю і цяпер урачыста адзначаецца таксама на Афоне. У сялянскім побыце свята Пакрова звязанае з завяршэннем палявых прац. Да гэтага дня трэба ўсё прыбраць з палёў і заараць зямлю. Беларусы казалі: „Да Пакровы загяняй у хлеў каровы», «Папрацавала зямелька да Пакрова, да вясны няхай адпачне». На Падляшшы і ў Беларусі ёсць каля 100 храмаў у гонар Пакрова.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»