Ён нагадаў, што тавараабарот паміж Літвой і Беларуссю ў мінулым годзе дасягнуў мільярда еўра, а літоўскія інвестыцыі ў Магілёўскую зону свабоднага гандлю, дзе, дарэчы, вырабляецца мэбля для кампаніі IKEA, дасягнулі 100 млн еўра.
Таксама Ігнатавічус нагадаў, што ў мінулым годзе Літву наведалі 400 000 беларусаў, а колькасць выдадзеных візаў павялічылася на 40%.
«Усё больш і больш беларусаў наведваюць Літву. Я магу зноў назваць Вільню беларускім горадам, зразумела, трошкі ў іншым, чым у час Янкі Купалы, сэнсе. Але мы гатовыя вырашаць візавыя пытанні і спадзяемся, што такія падзеі, як гэты Кангрэс, дазволяць Літве зноў набыць для беларусаў важны сэнс у галіне культурнага абмену і іншых сферах жыцця», — сказаў ён.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!