Пра смерць Юрыя Ледніка паведамілі ў прэс-службе Белтэрадыёкампаніі. «Так, гэта праўда. Не валодаем інфармацыяй, што здарылася і калі. Ён быў 1975 года нараджэння», – сказала супрацоўніца прэс-службы.
Былыя супрацоўнікі БТ кажуць, што прычынай смерці быў рак.
Юрый Леднік быў намеснікам дырэктара Агенцтва тэлевізійных навінаў. На тэлебачанне ён прыйшоў у 2003 годзе. А вядомасць Юрый Леднік набыў прапагандысцкай перадачай «P.S.».
Нярэдка прадстаўнікі апазіцыі і незалежнага грамадства абвінавачвалі Ледніка ў хлусні.
«Я стараюся, каб у маім жыцці была не толькі праца. Мне важна ўдзяляць час сваёй сям’і, каб мае блізкія бачылі мяне дома. Трэба захоўваць разумны баланс. Маё кіраўніцтва разумее, што, акрамя працы, ёсць яшчэ і сям’я, якая патрабуе майго непасрэднага ўдзелу», – казаў ён сёлета ў інтэрв’ю газеце «Звязда».
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!