Паводле сэра Тома, Ірына Халіп заслугоўвае прызнаньня яе мужнасьці за крытыку аўтарытарнай улады, нягледзячы на запалохваньні і пазбаўленьне волі.

Узнагарода ПЭН / Пінтэра — штогадовая літаратурная ўзнагарода, заснаваная 2009 брытанскім ПЭН-клюбам у гонар Гаральда Пінтэра, які быў актыўным удзельнікам Камітэту зьняволеных пісьменьнікаў пры ПЭН. Прэмію дзеляць паміж брытанскім пісьменьнікам, які дэманструе, кажучы словамі Нобэлеўскай прамовы Пінтэра, «цьвёрдую, непахісную і гарачую інтэлектуальную рашучасьць» і замежным пісьменьнікам, які церпіць перасьлед або зьняволены за свае погляды.

 

Том Стопард таксама сказаў, што для яго «гонар падзяліць узнагароду з адважнай журналісткай.

Інфармацыйныя агенцтвы цытуюць словы Ірыны Халіп:  

«Гэта вялікі гонар для мяне, але, больш за тое, гэта адзнака справядлівай барацьбы народу Беларусі за правы чалавека і за нашую годнасьць».

Антонія Фрэйзер, удава Гаральда Пінтэра, сказала: «Гаральд прывітаў бы перамогу Тома з энтузіязмам, як вялікі прыхільнік яго творчасьці, ён быў бы асабліва ўсьцешаны прэміяй Ірыне, паколькі беларуская справа была блізкая яго сэрцу».

Даведка

Ірына Халіп працуе ўласным карэспандэнтам расейскай «Новой газеты» у Беларусі. Неаднаразова затрымлівалася беларускімі спецслужбамі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. У ноч з 19 па 20 сьнежня 2010 г. Ірына Халіп разам зь яе мужам Андрэям Саньнікавым былі затрыманыя пасьля разгона ўладамі дэманстрацыі супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Ірыне Халіп была абвінавачаная ў арганізацыі беспарадкаў.

11 студзеня 2011 году Amnesty International прызнала Ірыну Халіп вязьнем сумленьня разам зь яшчэ 14 беларускімі актывістамі і журналістамі. 16 траўня 2011 г. Ірына Халіп была асуджаная да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю выкананьня прысуду на два гады.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»