Як паведамляе прэс-служба ВНУ, зарэгістравацца можна ў любы дзень, пазначаны ў графіку правядзення тэставання, акрамя дня рэгістрацыі і наступнага працоўнага дня.

Запіс праводзіцца па адрасе: Мінск, вул. Акадэмічная, 25, каб. 408, з 10.00 да 18.00 (выхадны — субота, нядзеля). Пры сабе неабходна мець квітанцыю аб аплаце (41.800 рублёў за адзін прадмет) і пашпарт удзельніка.

Сёлета ўпершыню можна запісацца на рэпетыцыйнае тэставанне ў БДУ у анлайн-рэжыме — на сайце regtest.bsu.by.

Рэпетыцыйнае тэставанне праводзіцца па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў у аўдыторыях факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ. Апрацоўка бланкаў адказаў і выдача вынікаў ажыццяўляецца па тэхналогіі цэнтралізаванага тэставання.

Рэпетыцыйнае тэставанне ў БДУ пачнецца 14 кастрычніка. Пра графік правядзення першага этапу можна даведацца на сайце БДУ — bsu.by.

Рэпетыцыйнае тэставанне “дае магчымасць азнаёміцца са структурай тэставых заданняў, набыць тэхнічныя навыкі запаўнення бланка адказаў, праверыць узровень ведаў на гэтым этапе па выбраных вучэбных прадметах, дазволіць устараніць прабелы ў ведах, а таксама вызначыцца з выбарам прафесіі і адпаведнай ВНУ”, адзначае прэс-служба БДУ.

Фото СТВ

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»