На такую сустрэчу неабходная згода беларускага боку, – кажа старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту ў справах Беларусі Філіп Качмарэк:
– Так, мы папрасілі пра такую магчымасць. Да беларускага боку мы звярнуліся з лістом. Калі мы не атрымаем дазвол на сустрэчу з палітвязнямі, то сустрэнемся з іх сем’ямі. Гэта будзе толькі палавінчаты поспех з нашага боку.
Першы сакратар Беларускага прадстаўніцтва пры ЕС у Брусэлі, дзе ўзгадняецца план паездкі еўрадэпутатаў, адзначае, што пытанне наведвання палітвязняў імі не разглядаецца.
– Гэтае пытанне не стаіць, таму што гэта пярэчыць усяму нашаму заканадаўству. І такія пытанні не вырашаюцца на маім узроўні і на ўзроўні пасольства. Тут трэба выканаць пэўныя юрыдычныя працэдуры. Таму я не магу нешта каментаваць, або рабіць нейкія прагнозы.
Планаваная на ліпень паездка еўрадэпутатаў у Беларусь была адтэрмінаваная, паколькі беларускі бок паставіў умову сустрэчы з дэпутатамі непрызнанага Еўразвязам беларускага парламенту.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!