Ён трымаў у руках плакат “Уральскіх жулікаў ловяць, а свае адпачываюць на Канарах”.
Вось ужо шмат гадоў Мікалай Чарнавус змагаецца з мясцовымі чыноўнікамі, якія, на яго думку, займаюцца незаконнай фінансавай дзейнасцю.
– Пры падтрымцы мясцовых начальнікаў дырэктар фірмы “Ралет-мантаж” Аляксей Драздоўскі ўзяў з прадпрымальнікаў Баранавіцкага кааператыўнага рынку вялікія грошы за ўстаноўку ралетных боксаў. Грошы яны ў нас узялі, але сваю работу не выканалі. Я неаднаразова пісаў пра гэта ў гарвыканкам, аблвыканкам, пракуратуру, суд, інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах. Але ўсе чыноўкі мне паведамляюць, што ў прадпрымальнікаў грошы проста пазычылі. А калі іх аддадуць ці выканаюць работу па дамоўленасці, то гэтага ніхто не ведае і не жадае адказаць, – паведаміў Мікалай Чарнавус.
На працягу доўгага часу грамадскі актывіст імкнецца дабіцца ў дзяржаўных структурах аб’ектыўнага разгляду гэтай справы, але безвынікова. Таму Мікалай Чарнавус і вырашыў арганізаваць пікет супраць карупцыі мясцовых чыноўнікаў, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.
Пікет актывіста адбыўся ў старым парку горада з боку вуліцы Камсамольскай і доўжыўся каля гадзіны.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!