Журналісты і тэхнічныя супрацоўнікі каманды інтэрнэт-праекту serabranka.by Жываловіч, Напорка, Дубоўскі і Вісловіч павінны былі ўдзельнічаць у фестывалі бегу «Кубак выкліку», які прайшоў 28 верасня ў сталіцы.

У той жа дзень іх затрымалі. Прычынай затрымання маглі стаць майкі, у якіх каманда выйшла на старт. На іх быў змешчаны партрэт былога кандыдата ў прэзідэнты, палітзняволенага Мікалая Статкевіча і надпіс: «Серабранка — за спорт, Беларусь і Статкевіча».

У выніку сёння журналістаў абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання. Усім далі штрафы па 2 мільёны рублёў (20 базавых велічыняў), перадае Радыё “Свабода”.

Поделиться ссылкой: