Пра гэта сведчаць і вучэнні “Захад – 2013”, мяркуе ваенны эксперт Аляксандр Алесін. Ён не выключае, што гэта можа прывесці і да накіравання ў будучым беларускіх вайскоўцаў у “гарачыя кропкі”:  

– Канешне Расея разлічвае, што Беларусь вылучыць значны кантынгент у АДКБ і будзе ўдзельнічаць у выпадку неабходнасці ў аперацыях у Цэнтральнай Азіі. Нават прыняты адпаведныя дакументы, якія прадугледжваюць удзел двух беларускіх брыгадаў спецназа ў міратворчых аперацыях на тэрыторыі краінаў Цэнтральнай Азіі. У адпаведнасці з заканадаўствам яны павінныя быць добраахвотнікамі, а не жаўнерамі тэрміновай службы, таксама яны павінныя мець асабісты дазвол прэзідэнта.

Па словах Аляксандра Алесіна, такія камандзіроўкі будуць дазваляцца паводле індывідуальных заяваў вайскоўцаў. Таму і Канстытуцыйны суд прызнаў, кажа эксперт, што прававы механізм, які дазваляе беларускім ваенным вербавацца ў “гарачыя кропкі”, не супярэчыць Канстытуцыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»