– Паўгадзіны таму ў палату прыйшоў прафесар, які рабіў аперацыю, кіраўнік аддзялення артапедыі і траўматалогіі — прафесар, доктар медычных навук Сымон Драган, — падзяліўся амаль інтымнымі падрабязнасцямі асабістага жыцця палітык, які цяпер знаходзіцца ва Універсітэцкім шпіталі клінічным імя Яна Мікуліча-Радзецкага ва Ўроцлаве.

Аляксандр Мілінкевіч пайшоў адразу пасля аперацыі (эксклюзіўныя здымкі)

“Пачынаем хадзіць!, — сказаў ён. – Я ўзяўся за мыліцы, бо ўчора на іх спрабаваў рухацца. Але прафесар паклаў іх на ложак: “Дайце мне рукі і ўставайце”. Я ўстаў, абапіраючыся на яго рукі. Па загадзе Прафесара паставіў ногі як мага шырэй. “Ці бачылі як слон хістаецца з нагі на нагу? – запытаўся доктар. — Зрабіце як слон гэта робіць”. Потым ён прайшоў разам са мной некалькі крокаў – трымаў мяне за рукі. “А цяпер ідзіце самастойна і спрабуйце глядзець мне ў вочы”, — прапанаваў доктар. І я пайшоў па палаце — ад дзверы да вакна і назад. “А цяпер вазьміце мыліцы і прайдзіце. Вы адчуваеце, што яны вам не патрэбныя? Кідайце і крочце да мяне!”.

Аляксандр Мілінкевіч пайшоў адразу пасля аперацыі (эксклюзіўныя здымкі)

Вось такая сучасная медыцына!..

P.S. Хірургічнае ўмяшальніцтва спатрэбілася, каб пазбавіцца ад наступстваў спартовай траўмы. Нагадаем, Аляксандр Мілінкевіч быў чэмпіёнам БССР па баскетболе. А ў 1996-1997 гадах – прэзідэнтам баскетбольнага клуба “Гродна-93”, шматразовага чэмпіёна ўжо незалежнай Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч пайшоў адразу пасля аперацыі (эксклюзіўныя здымкі)

Фотаздымкі Аляксандра Мілінкевіча ў палаце зрабіла ягоная жонка Іна Кулей.

 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»