Прафесар Аляксандар Краўцэвіч, які працаваў калісці ва ўніверсітэце на пасадзе прарэктара, здзіўлены такой пазіцыяй новага дэкана.
– Весткі трывожныя пра русіфікацыю гістарычнага факультэта Гарадзенскага ўніверсітэта. Русіфікацыя звязаная з новым дэканам Аляксандрам Нечухрыным. У прыватнасці, ён настойвае на пераводзе курсаў, якія чытаюць на беларускай мове, на расейскую. З тлумачэннем, што, маўляў, туркмены нас не разумеюць. Туркменам трэба дагаджаць, а беларусам – не! Я маю інфармацыю, што замовіў новы дэкан змяніць усе шыльдачкі: назвы кафедр, дэканату, якія пакуль на беларускай мове, на рускамоўныя.
Такая пазіцыя Аляксандра Нечухрына, на думку навукоўцаў, якія працуюць і не працуюць ва ўніверсітэце, магчыма звязана з агульнай палітыкай кіраўніцтва ўніверсітэта. Такія дзеянні яны параўноўваюць з працай ў Беларусі сумнавядомых Мураўёва Вешальніка ці Сталыпіна па русіфікацыі краю. Апрача таго, такія дзеянні парушаюць асноўны закон краіны.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!