– Яны колюць уколы, якія не забіваюць, бо нармальных не закупілі. Колюць такія, ад якіх свінні доўга пакутуюць, дык іх яшчэ кувалдай дабіваюць.

Такая сітуацыя выклікала дадатковы шок у гаспадароў. Гаспадыня Сяльца Галіна Чапялевіч, у якой так дабівалі паросную свінню, не ўстане была нешта сказаць:

– У мяне ідзе працэс, я ніякая (плача). 

РР: Яшчэ кувалдай трэба дабіваць?

– Так, я нават не магу гаварыць, я не магу зараз гаварыць (плача). 

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, да якога людзі звярнуліся па дапамогу, лічыць, што трэба падымаць актывістаў зялёных рухаў. Такія дзеянні ветэрынараў у 21 стагоддзі можна назваць варварскімі, кажа актывіст.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»