Ён папрасіў даць прававую ацэнку некаторым выказванням галоўнага ўрача раёна Генадзя Белавешкіна ў інтэрв’ю раённай газеце “Маяк”.
Сахаруша лічыць недапушчальным застрашэнне людзей, якія трапілі ў 5-кіламетровую зону ад невялікіх 2-х фермаў камбікормавага завода:
– Пагрозы не адпавядаюць ніякім прававым актам, ніякім законам. Галоўны ветэрынарны ўрач раёна, чалавек гуманнай прафесіі і так выказваецца. “Спецыяльная брыгада будзе усыпляць уколамі жывёлы проста на двары ў гаспадароў без якой-кольвек кампенсацыі. А самі гаспадары атрымаюць салідны штраф. Супраць тых, хто будзе супраціўляцца, будзе знойдзена строгая прававая ацэнка,аж да крымінальнай адказнасці.”
На думку Сахарушы, такія пагрозы ў бок вяскоўцаў, якіх застаўляюць выразаць здаровых свіней дзеля захавання невялікіх фермаў, аказалі на людзей вельмі негатыўнае ўздзеянне і пасеялі паніку, а таксама падарвалі давер людзей у існаванне законнасці ў раёне і краіне ў цэлым.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!