Патрабаванне зарэгістраваць “талеркі” тычыцца ўсіх жыхароў шматкватэрных дамоў. Газета “Браслаўская звязда” ўжо папярэдзіла жыхароў раёна, што пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №384 ад 16 мая 2013 года “Аб некаторых пытаннях пераўстройства і перапланіроўкі, устаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый” тычыцца не толькі сталіцы, але і глыбінкі. І паведаміла, што ўладальнікам антэн трэба звяртацца па дазвол на іх існаванне.
Канкрэтна браслаўчанам для атрымання адпаведнага дазволу на ўжо ўстаноўленыя антэны неабходна ў тэрмін да 15 верасня звярнуцца ў аддзел па архітэктуры і будаўніцтве райвыканкама.
Колькі будзе каштаваць такі дазвол, не паведамляецца. Але ў Мінску ўжо падлічылі, што даражэй за саму антэну – 300-400 долараў. Да таго ж, ёсць немала падстаў, па якіх дазволу на антэну мясцовыя ўлады могуць не даць.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!