Як паведамілі ў медуніверсітэце, бацькі і абітурыенты масава не падтрымалі ініцыятыву кіраўніцтва. Пакуль толькі шасцёра студэнтаў далі згоду на беларускамоўнае навучанне.
Ці з’явіцца ў універсітэце першая беларускамоўная група, будзе вядома ў канцы жніўня. Навучанне на беларускай мове ўвядуць пры ўмове, што на адной спецыяльнасці пэўнага факультэта набярэцца не менш за 8-10 чалавек. З-за розніцы ў праграмах навучання ўніверсітэт не зможа аб’яднаць у групы меншую колькасць жадаючых.
У звычайную рускамоўную групу ўваходзіць каля 14-16 студэнтаў. На сённяшні дзень у Гродзенскім універсітэце выкладанне вядзецца на рускай і англійскай мовах. Беларуская мова можа стаць трэцяй мовай, на якой змогуць вучыцца студэнты медыцынскай ВНУ.
Фота — generation.by
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!