На пасяджэнні прысутнічала каля трыццаці чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі БХД, Партыі БНФ, “Справядлівага свету”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, а таксама мясцовыя журналісты, праваабаронцы і звычайныя гараджане. У грамадзянскі камітэт увайшло 18 чалавек, спіс застаецца адкрытым.

Удзельнікі сходу падрыхтавалі план калектыўнага звароту, які плануецца 5 жніўня накіраваць у праваахоўныя органы, уключаючы Следчы камітэт і органы мясцовай улады. Аўтары звароту незадаволеныя тым, што дзеянні невядомых у дачыненні да 16-гадовай дзяўчыны кваліфікаваныя толькі як хуліганства. Таксама яны просяць следчыя органы “весці следства максімальна празрыста і інфармаваць грамадскасць”.


Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»