Бо ўжо неўзабаве – у наступным годзе, заробкі перакрочаць новую запаветную лічбу – $ 600. Бо $ 500, паводле дзяржаўнай статыстыкі, беларусы зарабляюць ужо даўно.

Цікава, што, паводле той жа статыстыкі, у 108 са 118 раёнаў краіны заробак ніжэйшы за сярэдні ў краіне – сярэдні выводзіцца дзякуючы гарадам, у якіх размясціліся нафтапераапрацоўчыя прадпрыемствы, беларуськалійнаму Салігорску і Менску.

Але, магчыма, гэтыя лічбы цалкам рэальныя. Да мінулых выбараў падняць заробкі здолелі, чаму б не зрабіць таго ж да наступных?

Праўда, як паказала нашае апытанне жыхароў Пінску, гэткім абяцанням амаль ніхто не верыць, ды нават словы пра дасягнуты заробак $ 500 выклікаюць толькі смех. Падрабязнасці – у відэаапытанні.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»