Людміла Класкоўская: «Гэтыя здымкі мне ўдалося дастаць цудам, сёння іх даслаў адзін чалавек.

Са здымкаў бачна, што яна збітая.

Мне вядома ад дачкі, што ён амаль тыдзень трымаў яе зачыненай у сваім доме, заманіў у гэтую пастку тым, што абяцаў сустрэчу з сынам Адэмам, якога ў Вольгі адабрала сацыяльная служба і перадала мужу.

Што там дакладна атрымалася, мне не вядома, але гэтыя здымкі паказваюць, хто насамрэч быў ахвярай.

Спадзяюся, што швецкі суд ва ўсім разбярэцца па справядлівасці, а я гатовая жыцьцё аддаць за сваю дачку», — сказала Людміла Класкоўская.

Суд над беларускаай журналісткай Вольгай Класкоўскай мусіць адбыцца ў Швецыі 13 жніўня.

 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»