Ігар Сімбіроў удзельнічаў у праекце “Барды Свабоды”, быў асуджаны за ўдзел акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Пасьля плошчы Ігар доўгі час дамагаўся ад КДБ, каб яны вярнулі яму канфіскаваныя рэчы, у тымі ліку гітару і дзёньнік.
Ігар Сімбіроў нарадзіўся ў Асіповічах у 1972 г. Яму было 40 гадоў.
Музыкам сябе адчуў у дзіцячым садку, калі на ранішняй зарадцы апантана падпяваў “Прощанию славянки”, якое штодня грала акампаніятарка.
Пасьля школы паступіў у Днепрапятроўскую тэатральную вучэльню на лялечнае аддзяленьне.
У першыя дні вучобы разам зь сябрам, паэтам і музыкантам Вадзімам Курылкам стварыў гурт “Осколки сна”, дзе адыграў на бас-гітары 10 гадоў. Сьпявалі па-ўкраінску, па-расейску і па-ангельску.
Пасьля заканчэньня тэатральнай вучэльні працаваў у Днепрапятроўскім лялечным тэатры, на тэлебачаньні, прадаваў сьвяцільнікі эўрапейскіх вытворцаў.
У 1998 г. вяртаецца ў Беларусь.
З 1999 г. актыўна ўдзельнічае ў дэмакратычным руху, за што неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці і бываў звольнены з працы.
Выдаваў газэту “Асіповіцкая панарама”. Быў актывістам кампаніі “Гавары праўду”. Актыўна выступаў з сольнымі канцэртамі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!